RU LV EN Воскресенье, 25 августа | 00:51

Новости

Календарь событий

< август 2019 >
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

I карысна, i прыгожа.

02.12.2013 17:43, В. Каладынскi, http://www.braslav-star.by
Ля дзесяці найбольш значных гісторыка-культурных і прыродных аб'ектаў Браслаўшчыны з'явіліся інфармацыйныя таблічкі.

Чатыры з іх знаходзяцца ў горадзе і яшчэ шэсць - на тэрыторыі раёна. Як паведамілі ў РФСК "Дрывяціч", яны закліканы даць турыстам і простым грамадзянам мінімальную інфармацыю пра тыя ці іншыя пабудовы ці помнікі.

"Залатыя" таблічкі на чыгуннай тумбе цяпер упрыгожваюць касцёлы ў Браславе, Слабодцы, Відзах і Дрысвятах, Свята-Успенскую царкву ў райцэнтры, Замкавую гару, Барысаў камень, што ў Друі, комплекс пабудоў на вуліцах Булойчыка-Лібкнехта, гару Маяк і гарадзішча Маскавічы. Кароткую інфармацыю пра аб'ект можна прачытаць на рускай і англійскай мовах.

Фотогалерея


Карта региона